Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка 2021 года праводзіць рэспубліканскую завочную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы развіцця сучаснага канстытуцыяналізму».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца дактаранты, суіскальнікі, аспіранты (ад'юнкты), магістранты, студэнты, курсанты. Праца канферэнцыі плануецца па наступных напрамках:
- тэорыя і практыка сучаснага канстытуцыаналізму: беларускі і замежны вопыт;
- актуальныя тэндэнцыі канстытуцыйнага рэфармавання на постсавецкай прасторы;
- удасканаленне канстытуцыйна-прававога рэгулявання ва ўмовах цыфравізацыі грамадскіх адносін;
- праблемы забеспячэння канстытуцыйных правоў і свабод чалавека ў праваахоўнай дзейнасці.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 студзеня 2021 года прадставіць матэрыялы ў аргкамітэт.