Новы ЭУМК па вучэбнай дысцыпліне «Прафесійная псіхалогія» уключаны ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў

Навукова-інжынерным Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут прыкладных праграмных сістэм» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 21 студзеня выдадзена рэгістрацыйнае пасведчанне аб уключэнні ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў электроннага вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбнай дысцыпліне «Прафесійная псіхалогія» (рэгістрацыйнае пасведчанне №1141917418 ад 21.01.2019). Комплекс падрыхтаваны дацэнтам кафедры псіхалогіі і педагогікі, дацэнтам Фаміным Юрыем Аляксеевічам.