Вучэбна-метадычны семінар з прадстаўнікамі агульнаадукацыйных устаноў, у якіх створаны прававыя класы

У Акадэміі МУС 14 снежня адбудзецца вучэбна-метадычны семінар з прадстаўнікамі агульнаадукацыйных устаноў, у якіх створаны прававыя класы. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць асаблівасці прафарыентацыйнай работы, якую акадэмія арганізуе сумесна з навучальнымі ўстановамі рэспублікі. Таксама будуць падведзены вынікі дзейнасці за 2017/18 навучальны год.