Навукова-даследчая дзейнасць навучэнцаў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Навукова-даследчая дзейнасць навучэнцаў Акадэміі МУС

Асноўным звяном у арганізацыi навукова-даследчай дзейнасці курсантаў у Акадэміі МУС з'яўляюцца кафедры. Метадычнае суправаджэнне навукова-даследчай дзейнасці курсантаў, каардынацыя работы структурных падраздзяленняў па яе ажыццяўленню, узаемадзеянне з установамі адукацыі і навукова-даследчымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў па пытаннях рэалізацыі навуковых праектаў з удзелам курсантаў ажыццяўляецца навукова-даследчым аддзелам.

Асноўнымі формамі навукова-даследчай дзейнасці курсантаў з'яўляюцца:
  • удзел у дзейнасцi кафедральных навуковых гурткоў;

  • ажыццяўленне навуковых даследаванняў, прадугледжаных планамі Акадэміі МУС;

  • падрыхтоўка навуковых работ для ўдзелу ў конкурсе акадэмii, рэспубліканскіх i міжнародных конкурсах;

  • падрыхтоўка публікацый па выніках навуковых даследаванняў;

  • укараненне вынікаў даследаванняў у адукацыйным працэсе і практычнай дзейнасцi праваахоўных органаў;

  • выступленне з дакладамі, паведамленнямі на рэспубліканскіх, міжнародных канферэнцыях, семінарах, круглых сталах;

  • удзел у навукова-практычных сустрэчах з навукоўцамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Вынікі даследаванняў публікуюцца ў друкаваных выданнях Акадэміі МУС – зборніку навуковых артыкулаў «Курсанцкi веснік» і зборніку артыкулаў пераможцаў конкурсу навуковых работ.

Электронныя версіі друкаваных выданняў