Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў»

Международная научно-практическая конференция «Проблемы борьбы с преступностью и подготовки кадров для правоохранительных органов» Академии МВД Республики Беларусь

Акадэмія МУС прытрымліваецца агульнасусветнай практыкі прапаганды вынікаў сваёй навуковай дзейнасці срод рэспубліканскай і міжнароднай навуковай грамадскасці.

Добрай традыцыяй стала штогадовае правядзенне ў нашай установе адукацыі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў». У навуковым форуме прымаюць удзел кіраўнікі і прадстаўнікі праваахоўных органаў, навуковых арганізацый і адукацыйных устаноў Беларусі і замежных дзяржаў. Канферэнцыя дазваляе абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, якія тычацца ўдасканалення заканадаўчага рэгулявання і правапрымяняльнай практыкі ў сферы забеспячэння бяспекі дзяржавы і грамадства, павышэння эфектыўнасці прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Да пачатку работы канферэнцыі выдаецца зборнік тэзісаў дакладаў удзельнікаў.

Публікацыі аб канферэнцыі на інтэрнэт-сайце Акадэміі МУС