Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасныя праблемы арганізацыі расследавання злачынстваў»

У Акадэміі МУС 27 мая адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасныя праблемы арганізацыі расследавання злачынстваў».

Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Крымінальна-працэсуальныя аспекты арганізацыі расследавання злачынстваў.
  2. Крыміналістычныя аспекты арганізацыі расследавання злачынстваў.
  3. Кіраўнічыя аспекты арганізацыі расследавання злачынстваў.

Пры немагчымасці вочнага правядзення канферэнцыі ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у рэспубліцы, а таксама рэалізацыяй у Акадэміі МУС санітарна-прафілактычных мер, накіраваных на процідзеянне далейшаму распаўсюду COVID-19, магчыма правядзенне канферэнцыі з дапамогай відэаканферэнцсувязі ці ў завочнай форме.

Інфармацыя пра парадак працы канферэнцыі будзе размешчана за 20 дзён да яе пачатку на сайце ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

Інфармацыйны ліст

Электронная форма рэгістрацыі ўдзельнікаў