Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь у лістападзе завочна праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Псіхалогія ў дзейнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў, прафесарска-выкладчыцкі склад, навуковыя работнікі.
Праца канферэнцыі плануецца па наступным праблемнаму полю: юрыдычная псіхалогія, юрыдычная педагогіка, юрыдычная сацыялогія.
Для ўдзелу ў працы канферэнцыі неабходна да 31 снежня прадставіць матэрыялы ў аргкамітэт.