Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «II Мiнскія крыміналістычныя чытаннi»

Кафедра крыміналістыкі ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» 10 снежня праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «II Мінскія крыміналістычныя чытанні».

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў, прафесарска-выкладчыцкі склад, навуковыя работнікі, аспіранты (ад'юнкты). Праца канферэнцыі плануецца па наступных напрамках:

1) сучасныя праблемы крыміналістыкі;
2) перспектывы ўдасканалення крымінальнага працэсу;
3) тэндэнцыі развіцця судова-экспертнай дзейнасці;
4) актуальныя пытанні аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Для ўдзелу ў працы канферэнцыі і ўключэння матэрыялаў у зборнік неабходна да 1 кастрычніка 2020 года прайсці электронную рэгістрацыю і выслаць тэзісы дакладу на адрас электроннай пошты crimconf2020@gmail.com з указаннем нумара секцыі, прозвішча і ініцыялаў аўтара (прыклад назвы файла: 2 Іваноўскі І.І.doc). Тэзісы, накіраваныя без электроннай рэгістрацыі, не разглядаюцца.

Iнфармацыйны лiст