Навукова-даследчая дзейнасць Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Акадэмія МУС па праве лічыцца не толькі вядучым цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў для органаў унутраных спраў, але і адной з аўтарытэтных навуковых арганізацый краіны ў галіне даследавання праблем процідзеяння злачыннасці і правапрымяняльнай практыкі.
Навукова-даследчая дзейнасць Акадэміі МУС забяспечваецца навукова-даследчага аддзела, прафесарска-выкладчыцкім складам, навукова-даследчымі лабараторыямі, дактарантамі, ад'юнктамі, суіскальнікамі, магістрантамі і курсантамі. Калегіяльным дарадчым органам кіравання навуковай дзейнасцю Акадэміі МУС з'яўляецца вучоны савет. Пытанні ажыццяўлення навуковай дзейнасці курыруе намеснік начальніка Акадэміі МУС (прарэктар) па навуковай рабоце.
Напрамкі навукова-даследчай дзейнасці
Асноўнымі напрамкамі навукова-даследчай дзейнасці Акадэміі МУС з'яўляюцца:
арганізацыя і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па актуальных пытаннях правапрымяняльнай дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, падраздзяленняў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь;
вывучэнне замежнага і міжнароднага вопыту процідзеяння злачыннасці, адаптацыя выніковых формаў і метадаў працы праваахоўных органаў замежных дзяржаў да ўмоў функцыянавання падраздзяленняў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
удзел у распрацоўцы сістэмных дзяржаўных мер, накіраваных на забеспячэнне эфектыўнасці барацьбы са злачыннасцю, грамадскай бяспекі, аховы грамадскага парадку;
удзел у падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, Садружнасці Незалежных Дзяржаў;
падрыхтоўка рэкамендацый па ўдасканаленні праваахоўнай дзейнасці тэрытарыяльных падраздзяленняў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі
У Акадэміі МУС функцыянуе паспяховая сістэма падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў інтарэсах Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый-заказчыкаў па васьмі навуковым спецыяльнасцях юрыдычнага і псіхалагічнага профіляў (12.00.01 – тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве; 12.00.02 – канстытуцыйнае права; канстытуцыйны працэс; муніцыпальнае права; 12.00.03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права; 12.00.08 – крымінальная права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права; 12.00.09 – крымінальны працэс; 12.00.12 – крыміналістыка, аператыўна-вышуковая дзейнасць; 12.00.14 – адміністрацыйнае права, адміністрацыйна-дэліктнае права, адміністрацыйны працэс; 19.00.06 – юрыдычная псіхалогія). Тэмы дысертацыйных даследаванняў ад'юнктаў, дактарантаў і суіскальнікаў у абавязковым парадку ўзгадняюцца з адпаведнымі падраздзяленнямі арганізацый-заказчыкаў, ўключаюцца ў перспектыўны і гадавы планы навукова-даследчай дзейнасці акадэміі.
Вучоны савет Акадэміі МУС
Для кіравання навукова-даследчай і рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасцю ў Акадэміі МУС функцыянуе вучоны савет.
Да кампетэнцыі вучонага савета Акадэміі МУС адносяцца:
разгляд планаў навукова-даследчай і рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў Акадэміі МУС;
ацэнка вынікаў навукова-даследчай і рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці Акадэміі МУС, разгляд справаздач аб навукова-даследчай і рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці;
каардынацыя падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Акадэміі МУС;
прадстаўленне супрацоўнікаў (працаўнікоў) з ліку навуковага і прафесарска-выкладчыцкага складу да вучоных званняў «прафесар» і «дацэнт»;
кантроль за дзейнасцю навукова-даследчых лабараторый, часовых навуковых калектываў;
разгляд іншых пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі вучонага савета заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
Персанальны склад вучонага савета зацвярджаецца загадам начальніка Акадэміі МУС. Парадак фарміравання вучонага савета Акадэміі МУС вызначаецца палажэннем, якое зацвярджаецца начальнікам Акадэміі МУС.
Тэрмін паўнамоцтваў вучонага савета – 2 гады.