Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Шчыт і меч» Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Беларускай лігі інтэлектуальных каманд штогод праводзіць міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Шчыт і меч». У праграму мерапрыемства ўваходзяць дзве заліковыя гульні – «Эрудыт-квартэт» і «Што? Дзе? Калі?». Па правілах турніру ў складзе кожнай каманды не больш за шэсць удзельнікаў ва ўзросце да 23 гадоў.
Турнір «Шчыт і меч» зарадзіўся ў 2005 годзе на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС па ініцыятыве курсантаў. Мэтай мерапрыемства з'яўляліся папулярызацыя інтэлектуальных формаў вольнага часу моладзі, азнаямленне з метадычнымі напрацоўкамі клубаў інтэлектуальнага творчасці, развіццё супрацоўніцтва з установамі адукацыі Беларусі і замежжа, абмен вопытам і ведамі. Атрымаўшы міжнародны статус, моладзевы форум у розныя гады прызнаваўся Беларускай лігай інтэлектуальных каманд лепшым студэнцкім турнірам года і 20-годдзя. Турніру прысвоены статус вываднога на чэмпіянаты Беларусі і Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд.
Традыцыйна ўдзел прымаюць зборныя каманды з Беларусі і Расіі. Нароўні са студэнтамі выступаюць курсанты адукацыйных устаноў праваахоўнай сістэмы. Каманда-пераможца ўзнагароджваецца кубкам турніру, лепшая каманда срод сілавых УВА – адмысловым кубкам і граматай.