Вучэбная лабараторыя «Юрыдычная клініка» Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

 Учебная лаборатория «Юридическая клиника» Академии МВД Республики Беларусь

Вучэбная лабараторыя «Юрыдычная клініка» створана 12 снежня 2008 года і з'яўляецца некамерцыйным грамадскім падраздзяленнем Акадэміі МУС, адным з суб'ектаў прававой асветы насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Мэтамі дзейнасці вучэбнай лабараторыі з'яўляюцца: набыццё курсантамі практычных навыкаў аказання інфармацыйна-прававой дапамогі; аказанне інфармацыйна-прававой дапамогі малазабяспечаным слаям насельніцтва Рэспублікі Беларусь (студэнты, беспрацоўныя, шматдзетныя маці і бацькі, пенсіянеры, інваліды і інш.); папулярызацыя прававых ведаў. Да ліку асноўных задач вучэбнай лабараторыі адносяцца: развіццё ў курсантаў прафесійных навыкаў па аказанні інфармацыйна-прававой дапамогі, прававому аналізу сітуацый, падрыхтоўцы юрыдычных дакументаў; забеспячэнне паглыбленага вывучэння курсантамі асобных дысцыплін, а таксама пытанняў юрыдычнай этыкі і прафесійнай адказнасці.

Інфармацыйна-прававую дапамогу на бязвыплатнай аснове аказваюць найбольш падрыхтаваныя курсанты старэйшых курсаў пад кіраўніцтвам кваліфікаваных педагогаў, якія маюць вопыт практычнай работы па шырокаму спектру пытанняў грамадзянскага, працоўнага, сямейнага, жыллёвага, адміністрацыйнага, крымінальнага права, грамадзянскага і крымінальнага працэсу. Інфармацыйна-прававая дапамога, што аказваецца вучэбнай лабараторыяй, носіць рэкамендацыйны характар і не з'яўляецца афіцыйным тлумачэннем нарматыўных прававых актаў.