Конкурс аўтарскіх вершаў і музычных кампазіцый «Гімн альма-матэр» Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Конкурс аўтарскіх вершаў і музычных кампазіцый «Гімн альма-матэр» Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Штогадовы конкурс аўтарскіх вершаў і музычных кампазіцый «Гімн альма-матэр» праводзіцца ў мэтах удасканалення сацыякультурнай дзейнасці Акадэміі МУС, духоўна-маральнага выхавання моладзі і ўмацавання супрацоўніцтва паміж ваенізаванымі УВА і факультэтамі. Такая пляцоўка творчага самавыяўлення курсантаў спрыяе развіццю іх вершаванага і музычнага таленту, эстэтычных густаў, фарміраванню пачуцця гонару за выбраную прафесію і адукацыйную ўстанову.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях – «Крыштальнае пяро» (чытанне вершаў) і «Залатая ліра» (выкананне музычных кампазіцый). На факультэтах традыцыйна праходзяць адборачныя этапы, пераможцы якіх выступаюць у асноўным спаборніцтве.

Адным з арганізатараў творчага форуму з'яўляецца першасная арганізацыя ГА «БРСМ» Акадэміі МУС. У склад журы запрашаюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты-філолагі, прафесійныя журналісты, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Конкурсныя працы атрымліваюць ацэнку па такім крытэрыям, як тэматычная вытрыманасць, багацце зместу, арыгінальнасць, пісьменнасць, тэхніка вершаскладання, артыстычнасць.

Iнфармацыйны блок

Тэлефон: +375-17 289-23-74

Публікацыі аб конкурсе на інтэрнэт-сайце Акадэміі МУС