Афіцэрскі сход Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Афіцэрскі сход Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

У 2012 годзе ў мэтах аптымізацыі работы грамадскіх фарміраванняў і арганізацый органаў унутраных спраў загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2012 года № 292 зацверджана Палажэнне аб афіцэрскіх сходах органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, на падставе якога ў верасні 2012 года ў Акадэміі МУС пачаў сваю працу афіцэрскі сход.

У яго структуру ўваходзяць савет афіцэрскага сходу, суд гонару і рэвізійная камісія. Членамі афіцэрскага сходу з'яўляюцца ўсе афіцэры адукацыйнага ўстановы.

Галоўным напрамкам дзейнасці афіцэрскага сходу Акадэміі МУС з'яўляецца праца па умацаванню дысцыпліны, павышэнню ўзроўню прававой культуры, узмацненню грамадскага даверу да органаў унутраных спраў, падтрыманню прэстыжу службы ў праваахоўных органах, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі і здаровага ладу жыцця ў службовым калектыве, умацаванню таварыскіх адносін.

З моманту стварэння афіцэрскі сход правяло мноства ўрачыстых рытуалаў і дабрачынных мерапрыемстваў у дапамогу супрацоўнікам акадэміі і міністэрства, навучэнцам з ліку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Важнае значэнне ў працы надаецца захаванню і папулярызацыі міліцэйскіх традыцый. Дэвіз афіцэрскага сходу «Служым закону, народу, Айчыне!».

Справаздачы аб дзейнасці афіцэрскага сходу Акадэміі МУС

2020 год

У першым квартале 2020 года афіцэрскім сходам Акадэміі МУС арганізаваны і праведзены наступныя афіцэрскія рытуалы:

– уручэнне пагонаў супрацоўнікам Акадэміі МУС;

– прыём у афіцэрскі сход супрацоўнікаў, пераведзеных для далейшага праходжання службы з іншых падраздзяленняў органаў унутраных спраў;

– правадоў са службы ў запас.

У 11 выпадках аказана дабрачынная дапамога членам афіцэрскага сходу і супрацоўнікам Акадэміі МУС з ліку грамадзянскага персаналу, а таксама членам сем’яў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў на лячэнне.

Афіцэрскі сход Акадэміі МУС прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні наступных мерапрыемстваў:

– урачыстых сходаў і святочных канцэртаў, прысвечаных Дню міліцыі і Дню жанчын;

– спаборніцтваў па настольным тэнісе і міні-футболе на прызы начальніка Акадэміі МУС.

2019 год

У першым квартале 2019 года афіцэрскім сходам Акадэміі МУС арганізаваны і праведзены наступныя афіцэрскія рытуалы:

- уручэнне пагонаў супрацоўнікам Акадэміі МУС;

- прыём у афіцэрскі сход супрацоўнікаў, пераведзеных для далейшага праходжання службы з іншых падраздзяленняў органаў унутраных спраў;

- провадаў са службы ў запас.

У 30 выпадках аказана дабрачынная дапамога членам афіцэрскага сходу і супрацоўнікам Акадэміі МУС з ліку грамадзянскага персаналу, а таксама членам сем'яў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў на лячэнне.

Акрамя таго, афіцэрскі сход Акадэміі МУС прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні наступных мерапрыемстваў:

- экскурсіі ў Палац Незалежнасці Рэспублікі Беларусь;

- урачыстых сходаў і святочных канцэртаў, прысвечаных Дню міліцыі і Дню жанчын;

- спаборніцтваў па настольным тэнісе, міні-футболе і валейболе на прызы начальніка Акадэміі МУС.

У другім квартале 2019 года афіцэрскім сходам Акадэміі МУС арганізаваны і праведзены наступныя афіцэрскія рытуалы:

- выпуск афіцэраў Акадэміі МУС;

- уручэнне пагонаў супрацоўнікам Акадэміі МУС;

- прыём у афіцэрскі сход супрацоўнікаў, пераведзеных для далейшага праходжання службы з іншых падраздзяленняў органаў унутраных спраў;

- провады са службы ў запас.

У 5 выпадках аказана дабрачынная дапамога членам афіцэрскага сходу і супрацоўнікам Акадэміі МУС з ліку грамадзянскага персаналу, а таксама членам сем'яў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў на лячэнне.

Таксама афіцэрскі сход прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні наступных мерапрыемстваў:

- экскурсія ў г.Магілёў;

- урачысты сход і святочны канцэрт, прымеркаваныя да Дня ўтварэння Акадэміі МУС, святочны канцэрт да Дня Перамогі;

- спаборніцтва па стральбе з табельнай зброі сярод супрацоўнікаў і курсантаў Акадэміі МУС.

У трэцім квартале 2019 года афіцэрскім сходам Акадэміі МУС арганізаваны і праведзены наступныя афіцэрскія рытуалы:

– уручэнне узнагарод, пагонаў супрацоўнікам Акадэміі МУС;

– прыём у афіцэрскі сход супрацоўнікаў, пераведзеных для далейшага праходжання службы з іншых падраздзяленняў органаў унутраных спраў і выпускнікоў Акадэміі МУС.

У 10 выпадках аказана дабрачынная дапамога членам афіцэрскага сходу і супрацоўнікам Акадэміі МУС з ліку грамадзянскага персаналу, а таксама членам сем’яў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў на лячэнне.

Акрамя таго, афіцэрскі сход Акадэміі МУС прыняў удзел у наступных мерапрыемствах:

– экскурсія ў Палац Незалежнасці Рэспублікі Беларусь;
– чэмпіянат МУС па стральбе;
– спартыўнае свята МУС;
– 5-ты Мінскі паўмарафон – 2019.

У чацвёртым квартале 2019 года афіцэрскім сходам Акадэміі МУС арганізаваны і праведзены наступныя афіцэрскія рытуалы:

- уручэнне ўзнагарод, пагонаў супрацоўнікам Акадэміі МУС;

- прыём у афіцэрскі сход супрацоўнікаў, пераведзеных для далейшага праходжання службы з іншых падраздзяленняў органаў унутраных спраў і выпускнікоў Акадэміі МУС.

У 16 выпадках аказана дабрачынная дапамога членам афіцэрскага сходу і супрацоўнікам Акадэміі МУС з ліку грамадзянскага персаналу, а таксама членам сем’яў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў на лячэнне. Аказана дабрачынная дапамога навучэнцам Спецыялізаванага ліцэя МУС з ліку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Напярэдадні навагодніх святаў членам афіцэрскага сходу набыты навагоднія падарункі.

Акрамя таго, афіцэрскі сход Акадэміі МУС прыняў удзел у наступных мерапрыемствах:

- IV турнір па міні-футболе, прысвечаны Дню ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС;

- уручэнне Акадэміі МУС царкоўнай харугвы з выявай праваслаўнага святога Кірылы Тураўскага;

- чэмпіянат БФСТ "Дынама" па самаабароне;

- рэспубліканскі турнір Дэпартамента аховы МУС па міні-футболе.

Інфармацыйны блок

Тэлефон: +375-17 289-22-93

Публiкацыi на сайце

Наватар: рубрыка «Сівая легенда» - пра Валерыя Страмбурскага

Кіраўнік групы прафарыентацыйнай работы палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Валерый Страмбурскі адзначаны ганаровай узнагародай ветэранаў органаў унутраных спраў.

Акадэмія МУС сустракае 62-ю гадавіну з дня ўтварэння

Значнай даце прысвечаны спецвыпуск газеты «На страже». Адкрываюць яго цёплыя віншаванні міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і начальніка УВА Сяргея Дарошка.

«НС» пра самую сакрэтную кафедру Акадэміі МУС

Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці, адна з выпускаючых, апынулася ў цэнтры ўвагі. Пра яе сакрэты - на святочных старонках газеты «На страже».

Дзень сям'і: каханне з першага погляду!

У Дзень сям'і мы вырашылі расказаць, з чаго складаецца сямейны дабрабыт. Сакрэтамі шчаслівага жыцця падзяліўся бацька траіх дзяцей, педагог, вучоны, вынаходнік з Акадэміі МУС Раман Скачок.

Рэха свята: ўзнагарода для праваахоўнікаў

За ўдзел у парадзе, прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адзначаны прадстаўнікі Акадэміі МУС.