Навукова-практычны часопіс «Веснік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь»

Научно-практический журнал «Вестник Академии МВД Республики Беларусь»

Навукова-практычны часопіс «Веснік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь» уключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў і ў Расійскі індэкс навуковага цытавання.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi сродку масавай інфармацыі "Веснік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь» № 1352 ад 7 мая 2010 года.

Тэматыка навукова-практычнага часопіса:

  • адміністрацыйнае права і кіраванне органамі ўнутраных спраў;

  • крыміналістыка, судова-экспертная дзейнасць, аператыўна-вышуковая дзейнасць;

  • крымінальны працэс;

  • эканамічная бяспека;

  • крыміналогія, крымінальнае права, крымінальна-выканаўчае права;

  • грамадзянскае і працоўнае права, канстытуцыйнае і міжнароднае права;

  • тэорыя і гісторыя дзяржавы і права;

  • юрыдычная псіхалогія і педагогіка;

  • міжнароднае супрацоўніцтва.

Перыядычнасць выдання часопіса: два разы на год.

Галоўны рэдактар: Басецкий Іван Ігнатавіч, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Веснік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь»).

Заснавальнік і выдавец - установа адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».