| ||||||
|
| |||||
Доўнар А.Б. Сістэма аховы правапарадку на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVIII стст.Доўнар, А.Б. Сістэма аховы правапарадку на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XVIII стст. / А.Б. Доўнар // Милиции Беларуси 90 лет: история и современность: материалы науч.-практ. конф. (Минск, 27 февр.
У XVI–XVIII стст. беларускія землі ўваходзілі ў Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) і былі яго паўнапраўнай неад’емнай часткай. З моманту свайго ўзнікнення ВКЛ сутыкалася з шматлікімі ўнутранымі і знешнімі праблемамі. На працягу XIII–XV стст., у перыяд станаўлення і ўмацавання ВКЛ як дзяржавы, для навядзення парадку ў краіне, падтрымання грамадскага спакою ўжываўся інстытут індывідуальных даручэнняў. Даручэнні такога роду даваліся асобам, прыбліжаным да кіраўніка дзяржавы – вялікага князя літоўскага. Перад ім яны адказвалі асабіста за выкананне дадзеных даручэнняў. У ВКЛ панавалі феадальныя адносіны. Шляхта лічылася стрыжнем дзяржавы, і дзяржава забяспечвала ахову яе інтарэсаў у першую чаргу, а інтарэсы мяшчан, сялян ахоўваліся ў сувязі з іх падданствам шляхце і дзяржаве. У сярэдзіне XVI cт. пасля маштабных рэформ у краіне быў створаны адзіны для ўсёй дзяржавы апарат кіравання (функцыйны падзел дзейнасці органаў кіравання адрозніваўся ад сучаснага і дзейнічаў на іншых прынцыпах: адзін орган кіравання адказваў за цэлы комплекс праблем: выканаўчых, судовых, распараджальных, адміністрацыйных, эканамічных і г. д.). Інстытут індывідуальных даручэнняў у якасці сродку забеспячэння правапарадку, рашэння канфліктаў працягваў існаваць. У надзвычайных сітуацыях для рашэння ўнутрыдзяржаўных праблем ужываліся ўзброеныя сілы дзяржавы. Але, у асноўным, дзяржава імкнулася здымаць грамадскую напружанасць мірным шляхам. Ахова грамадскага правапарадку ў ВКЛ не была сканцэнтравана ў адным органе, а была размеркаваная сярод розных службовых асоб і ўстаноў. За захаваннем парадку ў краіне сачыў манарх – вялікі князь літоўскі, з У XVI–XVIII стст. у складзе асоб, якія забяспечвалі дзейнасць судоў, існавала пасада вознага. Возны у ВКЛ быў службоўцам земскіх, гродскіх судоў. Ён прызначаўся ваяводам па прапанове шляхты павета і выконваў функцыі судовага прыстава, афіцыйнага сведкі, кур’ера суда і г. д. У абавязкі вознага ўваходзілі як функцыі судовага выканаўца, так і абавязак затрымліваць злачынцаў на месцы злачынства, праводзіць папярэдняе следства, дастаўку затрыманых (канваіраванне) у суд, у пэўным сэнсе ён нагадвае сучаснага ўчастковага інспектара міліцыі. Пасада вознага была ўведзена Статутам ВКЛ У кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы дзяржавы (павеце) было па некалькі возных. Яны дзейнічалі толькі на тэрыторыі таго павета, у які былі прызначаны. На чале ўсіх возных аднаго павета стаяў возны-генерал. На гэтую пасаду па прапанове шляхты павета прызначаў сам манарх. Генерал меў права выконваць функцыі вознага не толькі ў межах свайго павета, але і на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. За сваю службу возныя атрымлівалі плату па ўстаноўленых нормах ад асоб, па справах якіх яны дзейнічалі. Закон гарантаваў недатыкальнасць асобы вознага. За знявагу вознага прызначалася двайная навязка (Навязка – грашовы штраф за нанясенне ран, пабояў і г. д.) і 12-тыднёвае турэмнае зняволенне, а за забойства – двайная галаўшчызна (Галаўшчызна – грашовы штраф за забойства, які плаціў вінаваты сваякам забітага.) і смяротнае пакаранне. Але і ад вознага патрабавалася спраўна выконваць свае абавязкі. За недобрасумленнае іх выкананне ці злоўжыванне імі возныя неслі адказнасць, яны караліся «за неправдивое сознанье горлом, а за иншие меншие выступки маеть седеть у везенью на замку… дванадцать недель и шкоду стороне поводовой нагородити за доводом» [2, с. 146–149, 213, 377–378, 402]. Пасада вознага не была чымсьці незвычайным. Аналагічная пасада ўводзілася па земскім прывілеі ад 20 лютага У Оршы, згодна з гарадской уставай З XVI ст. на тэрыторыі Беларусі існавала пасада войскага. У кожным павеце было па адным войскім. Носьбіты гэтай пасады вызваляліся ад нясення ваеннай службы, але ўзамен былі абавязаныя падчас усеагульнага воінскага апалчэння – паспалітага рушання, калі шляхцічы адпраўляліся на вайну, апякаць і ахоўваць іх сем’і, сачыць за парадкам у павеце. Сістэма аховы ў ВКЛ не была нечым нязменным, з цягам часу з узнікненнем неабходнасці вырашэння новых задач яна відазмянялася, у ёй з’яўляліся новыя элементы. Напрыклад, у XVII ст. з’явіўся інстытут пагранічных суддзяў. А ў час рэформаў, ініцыіраваных Чатырохгадовым соймам 1788–1792 гг., была створана камісія паліцыі абодвух народаў (Кароны Польскай і ВКЛ), якая ў Акрамя службовых асобаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзейнічаў цэлы шэраг ваенна-служылых груп насельніцтва, у абавязкі якіх уваходзіла выкананне пэўных функцый, уласцівых для сучасных органаў унутраных спраў. Да такіх груп можна аднесці баяр замкавых, баяр путных, шляхцічаў прыватных уладанняў – зямян, выбранцаў і таму падобных сацыяльных груп. Асаблівасцю іх становішча было тое, што з-за панавання ў краіне феадальных адносін яны знаходзіліся на становішчы слуг, падданых свайго пана. У якасці гаспадара (пана) маглі выступаць дзяржава, свецкія або духоўныя ўладальнікі. Прадстаўнікі ваенна-служылых груп надзяляліся сваім гаспадаром зямельнымі надзеламі, на якіх яны жылі і вялі сваю гаспадарку. Але за карыстанне зямлёй на карысць свайго пана яны павінны былі несці цэлы комплекс павіннасцяў сваёй сацыяльнай групы. Зямля ў дадзеным выпадку выступала ў якасці натуральнага заробку за службу. У мірны час ваенна-служылае насельніцтва выконвала функцыі органаў унутраных спраў у межах гаспадарча-адміністрацыйнай адзінкі: ахоўвалі грамадскі парадак і спакой ва ўладанні, цэласнасць яго межаў, забяспечвалі ахову найважнейшых аб’ектаў і маёмасці ўладання (замкаў, двароў, казны і г. д.). У ваенны час гэтыя групы насельніцтва выконвалі воінскую службу. Асобнай ваеннаабавязанай групай насельніцтва былі выбранцы, якія выкарыстоўваліся ў ваенны час у якасці пяхоты. У ВКЛ выбранецкая пяхота з’явілася па рашэнні вальнага сойма Выбранцы набіраліся з насельніцтва па вызначанай норме. У дзяржаўных уладаннях з 20 валок выстаўляўся адзін выбранец. Ён павінны быў быць «да бітвы здольным» і, адпраўляючыся на службу, павінен быў мець шаблю, рыдлёўку, матыку, сякеру, мушкет і на вызначаны тэрмін правізію, порах, волава для сябе і свайго ротмістра. Акрамя таго кожныя шэсць выбранцаў павінны былі мець дзве тачкі, пілу, свярдло, два долаты [7]. Выбранцы павінны былі падчас ваеннага паходу забяспечваць ахову абозу і «выконваць уставічна службу» пад начальствам «афіцэраў, капітанаў», якія прызначаліся са шляхты. У дзяржаўных маёнтках набор у выбранецкія роты быў скасаваны з Выбранцы існавалі і ў прыватных уладаннях. Так, па распараджэнні магната Багуслава Радзівіла ў яго ўладаннях у пачатку XVII ст. з 10 валок выбіралі аднаго выбранца. Прычым гаварылася: «А такога выбіраць, каб быў прыгожы, стройны, рослы і каб меў да службы ахвоту». набіраліся фізічна моцныя і псіхалагічна падрыхтаваныя асобы. Выбранцаў выбіралі прадстаўнікі магната на сходзе сялян, прыярытэт даваўся здаровым нежанатым хлопцам. За службу ім давалі паўвалокі вольнай ад павіннасцяў зямлі і з панскай казны выдавалі ў месяц па чатыры злотых. За гэта выбранцы самі сабе набывалі амуніцыю і зброю: мушкет і шаблю [6, с. 251]. У Слуцкім маёнтку Радзівілаў выбранцы ў сярэдзіне XVII ст. былі паселеныя асобнымі вёскамі. яны захаваліся і ў XVIII ст. і выкарыстоўваліся як гарнізон Слуцкай фартэцыі. Існавалі выбранцы і ў іншых прыватных маёнтках, якімі валодалі як Радзівілы, так і іншыя магнаты ВКЛ. Напрыклад, у маёнтку Сапегаў Дуброўна Аршанскага павета ў Найбольш распаўсюджанай групай ваенных слуг простага саслоўя былі баяры путныя. Яны прысутнічалі на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў дзяржаўных і прыватных уладаннях. Сваю назву яны атрымалі з-за свайго абавязку дастаўляць карэспандэнцыю адміністрацыі ўладанняў. Баяры путныя забяспечвалі захаванасць і дастаўку лістоў і з’яўляліся ваеннай сілай, якая выкарыстоўвалася для захавання грамадскага спакою, прадухілення супрацьпраўных дзеянняў у межах уладання. У сярэдзіне XVI ст. з складу путных баяраў была вылучана асобная павіннасная група, за якой замацавалася назва «служкі». Служкі выконвалі кур’ерскія абавязкі па дастаўцы карэспандэнцыі, і за імі замацаваўся абавязак суправаджэння грошаў у дзяржаўную казну – яны выконвалі інкасатарскія абавязкі [14, с. 214]. З цягам часу кур’ерскія і інкасатарскія функцыі путных баяр, служак гублялі сваю першачарговасць і запатрабаванасць і яны адыходзілі на другі план. Тым не менш у канцы XVII–XVIII ст. у ваеннаабавязаных катэгорый насельніцтва ў коле павіннасцяў павялічвалася роля паліцэйскіх функцый. Напрыклад, баяры Камянецкага староства Брэсцкага павета ў XVIII ст. акрамя павіннасці па развозцы лістоў панскай адміністрацыі і суправаджэнні панскіх грузаў на далёкія адлегласці павінны былі праводзіць «экзекуцыі» сярод падданых, якія запазычылі панскаму двару патрабуемы ад іх аб’ём павіннасцяў [15; 16]. На ўсходзе Беларусі ў XVI – першай палове XVIIІ ст. у дзяржаўных уладаннях існавала асобная ваенізіраваная група насельніцтва пад назвай «баяры гаспадарскія замкавыя», «баяры замкавыя». У склад гэтай групы ўваходзілі як прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, так і выхадцы з простага (мяшчанскага і сялянскага) саслоўя. Баяры замкавыя абавязаны былі пастаянна несці ахову замкаў, да якіх яны былі прыпісаны. У выпадку неабходнасці яны прыцягваліся да аховы і навядзення парадку на тэрыторыі ўладання, да дастаўкі канфідэнцыйнай карэспандэнцыі. Баяры замкавыя былі ў Магілёўскай эканоміі, Гомельскім, Рагачоўскім, Чачэрскім, Прапойскім, Крычаўскім, Мсціслаўскім дзяржаўных маёнтках (староствах). У Падобныя павіннасці ў Становішча ваенных слуг мела сваю спецыфіку ў розных уладаннях. Напрыклад, у старостве Ліпнішкі ў Існавалі ўраднікі, якія выконвалі спецыяльныя задачы. Напрыклад, у XVII ст. на памежжы ВКЛ і Расіі былі частыя выпадкі разбойных нападаў на купцоў. Для процідзеяння такім з’явам і вырашэння канфліктных сітуацый на мяжы ВКЛ прызначаўся памежны суддзя са штатам слуг. Памежны суддзя павінен быў затрымоўваць злачынцаў і праводзіць судовы разгляд спраў, перадаваць уладам парушальнікаў правапарадку. У Прыведзеныя дадзеныя сведчаць, што на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XVIII стст. існавала своеасаблівая сістэма па захаванні правапарадку ў краіне. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што службоўцы Беларусі, насельніцтва ва ўсе часы з годнасцю неслі свае абавязкі. І нам ёсць чым ганарыцца і з каго браць прыклад.
Бібліяграфічныя спасылкі
1. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Мінск, 2003. 2. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 : Тэксты. Давед. Камент. / рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск : БелСЭ, 1989. 3. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах : (Са старажытных часоў да нашых дзён) / А.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юхо. Мінск, 2003. 4. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). фонд 18. воп. 1. спр. 100. арк. 501. 5. Тамсама. фонд 694. воп. 2. спр. 4963. арк. 132 адв., 151 адв., 152, 182. 6. Грыцкевіч, А.П. Беларускія выбранцы / А.П. Грыцкевіч // Полымя. 1970. № 11. 7. НГАБ. фонд 18. Воп. 1. спр. 579. арк. 130, 130 адв. 8. Тамсама. фонд 1928. воп. 1. спр. 36. арк. 80 адв., 37, 47 адв. 9. Тамсама. Спр. 176. Арк. 22 адв., 37. 10. Тамсама. спр. 158. арк. 2 адв, 49 адв. 11. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мінск, 1936. Т. 1. 12. НГАБ. Фонд 5. Воп. 1. Спр. 188, 736, 738, 743, 746, 1539, 1698, 1700, 1788/1, 2166, 2444. 13. Тамсама. фонд 1928. Воп. 1. Спр. 209. 14. Белоруссия в эпоху феодализма : сб. док. и материалов : в 3 т. Минск, 1959–1961. Т. 1 : С древнейших времен по середину XVII века. 1959. 15. НГАБ. фонд 5. воп. 1. спр. 1617. арк. 11. 16. Тамсама. спр. 1625. арк. 21. 17. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящиеся в Центральном архиве в Витебске / сост. А. Сазонов [и др.]. Витебск, 1900. Вып. 28. 18. Похилевич, Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI–XVIII вв. / Д.Л. Похилевич. Львов : изд-во Львов. ун-та, 1957. 19. Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII–XVIII вв. Владение Сморгонь. Минск, 1977. 20. Похилевич, Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. / Д.Л. Похилевич. Вильнюс, 1966. 21. НГАБ. Фонд 18. Воп. 1. Спр. 142. Арк. 595–596. | ||||||
| ||||||
© Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь Электронный учебно-методический комплекс |