История органов внутренних дел

электронный учебно-методический комплекс

 

Радаман А.А. Удзел шляхты ў падтрыманні правапарадку на тэрыторыі Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове XVI ст.

 

Радаман А.А. Удзел шляхты ў падтрыманні правапарадку на тэрыторыі Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, і Жамойцкага ў другой палове XVI ст. / А.А. Радаман //  95 лет милиции Беларуси : материалы респ. научн.-практ. конф., Минск, 1 марта 2012 г. / М-во внутр. дел Респ. Беларусь, учреждение образования «Акад. М-ва внутр. дел Респ. Беларусь». – Минск : Акад. МВД, 2012. – С. 115-124.

 

Да сістэмнай рэформы дзяржаўнага ладу ВКЛ 60-х гг. XVI ст. функцыі па забяспячэнню правапарадку і выкананню судовых рашэнняў часцей за ўсё ўскладаліся ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім на дзецкіх [1],замкавых конных слуг [2], а таксама на віжоў (якія прызначаліся з ліку персанальных слуг службовых асоб вялікакняжацкай адміністрацыі) [3]. Паколькі дзецкімі і віжамі былі не толькі прадстаўнікі шляхты, але часам і «люди простые» (гайдукі, мяшчане, цяглыя сяляне, а часам і халопы), на соймах 1544, 1547 і 1551 гг. шлях­та патрабавала, каб паліцэйскія функцыі здзяйснялі на сталай аснове толькі прадстаўнікі прывілеяванага шляхецкага стану [4].

У канцы XV - першай палове XVI ст. у Падляшшы, Вільні і асобных паветах Трокскага ваяводства з'яўляецца таксама земская пасада войскага, якая надавалася толькі шляхціцам (так у Драгічыне войскі згадваецца ўпершыню ў 1495 г., у Бельску 31 мая 1511 г., у Берасці ў 1516 г., Пінску ў 1524 г., у Горадні 29 кастрычніка 1529 г., у Мельніку ў 1530 г., у Вільні 6 лютага 1533 г., у Камянцы да 1541 г. (1533), у Кобрыне да 1557 г.) [5]. Войскія вызваляліся ад вайсковай службы ў час склікання шляхецкага паспалітага рушэння і былі абавязаны клапаціцца пра бяспеку шляхты і забяспечваць грамадскі парадак на тэрыторыі павета і належны стан захаванасці маёмасці шляхты, якая знаходзілася ў войску. У паветах іншых ваяводстваў ВКЛ войскія з'явіліся ў час сістэмнай рэформы дзяржавы Жыгімонта Аўгуста ці яшчэ пазней (напрыклад, у Полацку 27 ліпеня 1586 г.) [6]. Так, у паветах Новагародскага ваяводства (Новагародскім, Слонімскім і Ваўкавыскім) пасада войскага фіксуецца ўпершыню ў Слоніме ў 1536 г. [7], калі Слонімскі павет уваходзіў яшчэ ў склад Трокскага ваяводства. У Новагародку пасада войскага з'яўляецца ў верасні 1566 г. [8], а ў Ваўкавыску пер­шая вядомая нам згадка войскага датуецца 1594 г. [9] У іерархіі земскіх павятовых пасад устаноўленай соймавай ухвалай 3 студзеня 1567 г. пасада войскага лічылася больш высокай, чым пасада земскага суддзі [10], аднак з 1589 г. у адпаведнасці з арт. 6 III раздзела Статута ВКЛ 1588 г. войскі на сойміках павінен быў выказвацца пасля не толькі суддзі, але і падсудка земскага суда [11].

Пасля судовай рэформы Жыгімонта Аўгуста 1564-1570 гг. функцыі віжоў здзяйснялі павятовыя возныя з ліку шляхты, аднак у актах правапрымянення і судовых кнігах некаторых паветаў ВКЛ дзейнасць віжоў у выпадку «недостатку возного» зафіксавана і пасля названай рэформы. У той жа час Статут ВКЛ 1588 г. дапускае замяшчэнне віжом вознага толькі ў выпадку неабходнасці затрымання злодзея з «лицом» ці забойцы адразу пасля ўчынення злачынства (Р. XIV, арт. 4) [12]. Парадак выбрання і кампетэнцыя возных вызначаліся Статутамі (Статут 1566 г., р. IV, арт. 4-6 [13]; Статут 1588 г., р. IV, арт. 8-11 [14], а так­сама р. I, арт. 9, 23, 24, р. III, арт. 6, 9, 30, 47, р. IV, арт. 5, 6, 15-20, 23, 27-30, 39, 42, 47, 48, 53, 64, 66, 67, 81, 84, 92-96, 98-100, р. VI, арт. 4, 13, р. IX, арт. 3, 5, 6, 18, 21, 22, 24, р. X, арт. 1, 5, р. XI, арт. 2, 5, 19, 26, 29, 32, 40, 42, 47, 57, 62, 63; р. XII, арт. 15, 22, 24; р. XIII, арт. 2; р. XIV, арт. 1, 2, 4-6, 9, 12, 21, 26, 33 [15]). У адпаведнасці з законам у паветах Новагародскага ваяводства возныя выбіраліся на павятовых сойміках, пасля чаго атрымлівалі патэнты на пасаду («вряд возновский») ад ваяводы новагародскага, які быў абавязаны «постригать» возных [16]. Так, 8 ліпеня 1589 г. новагародскі ваявода Мікалай Радзівіл пры прызначэнні на пасаду слонімскага вознага С. Паўлавіча адзначаў у лісце, скіраваным да слонімскай шляхты, што «за писаньем, так и за жаданьем ваших милостей всих вобце: суду земского, яко и суду гродского, иих милостей панов шляхты обывателей повету Сло­нимского, моих ласкавых панов и прыятелей, згодне на то од ваших милости обраного, пострыглом и пры том ураде возновским поставилом урожоного Станислава Павловича з Радивилович, которий водлуг права посполитого и Статуту земского прысягу передо мною, яко то был повинен учинити, выконал. О чом ваша милость ведаючи, абысте его ваша милость, яко возного тамошнего повету слонимского везде на справы земские для отправованя посылали» [17]. На тэрыторыі павета, у якім былі выбраны, возныя выконвалі функцыі кур'ераў, судо­вых выканаўцаў (прыставаў), а таксама натарыяльныя і паліцэйскія функцыі, у тым ліку былі абавязаны затрымліваць на месцы ўчынення супрацьпраўных дзеянняў злачынцаў, праводзіць дазнанне, канваіраваць затрыманых у месцы ізаляцыі і будынкі судоў [18]. Закон гарантаваў недатыкальнасць асобы вознага. За знявагу вознага Стату­там 1588 г. была прадугледжана «навязка» (грашовы штраф) і 12-тыднёвае турэмнае зняволенне, а за яго забойства - «головщизна» і пакаранне смерцю [19]. Акрамя таго, арт. 6 р. III Статута 1588 г. прадугледжваў, што возныя «для послуг земских от службы военной вольни быти мають» [20]. Такім чынам, возныя вызваляліся ад асабістага ўдзелу ў паспалітым рушэнні ў час вайсковых дзеянняў. За хлусню пры афіцыйным сведчанні возны караўся смерцю, а за іншыя праступкі 12-тыднёвым пазбаўленнем волі і грашовым штрафам [21]. Статут ВКЛ 1588 г. прадугледжваў таксама ўвядзенне з 1589 г. ва ўсіх паветах пасады вознага «енерала» (у Жамойці - двух) як начальніка ўсіх возных пэўнага павета (р. IV, арт.104) [22]. Кандыдатура на пасаду вознага- генерала прадстаўлялася шляхтай павета на зацвярджэнне не ваяводзе, а манарху. Як адзначае Вітальд Сянкевіч, часам вознымі-генераламі Новагародскага павета былі зямяне, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад прадстаўнікоў нясвіжскай і біржанскай ліній Радзівілаў [23]. У XVII ст. насуперак норме Статута ВКЛ 1588 г. не толькі ў Жамойці, але і ў некаторых іншых паветах ВКЛ адначасова дзейнічалі некалькі возных-генералаў. Так, у Слонімскім павеце ў 1607 г. пасля выбрання кандыдатам на другое ў павеце «генеральства» вознага Дзмітра Дзешуковіча мясцовая шляхта пісала манарху: «а заживаючи в том прыкладу братьи своее станов Короны Польское, которые догажаючы с правом и потребам своим же бы се тым снадней отправовати могли не под личбою таковых возных енералов зажывають, але только яко того потребу быть розумеют» [24]. У адрозненне ад звычайных возных свае функцыі возныя-генералы мелі права здзяйсняць на тэрыторыі ўсёй дзяржавы.

У выключных выпадках, калі ўзнікалі цяжкасці з прыцягненнем правапарушальнікаў шляхецкага стану да юрыдычнай адказнасці, за­кон прадугледжваў удзел у спецыяльных аперацыях па падтрыманню правапарадку павятовага шляхецкага рушэння (апалчэння, ці, па сутнасці, шляхецкай «міліцыі»). У адпаведнасці з арт. 67 «О отправах речей сужоных» р. IV Статута ВКЛ 1566 г. павятовае шляхецкае рушэнне павінна было збірацца для ўдзелу ў аперацыях па падтрыманню грамадскага парадку як па непасрэднаму загаду манарха, так і па рашэнню ваяводы або старосты ці іх намеснікаў (падваяводы, падстаросты), «з рамени» вялікага князя (дзейнічала дадзеная норма да 3 сакавіка 1578 г.) [25]. Так, 6 кастрычніка 1569 г. Жыгімонт Аўгуст выдаў ліст да земянаў Ваўкавыскага павета, каб гродскаму суду «на помочи были» у справе затрымання і ўзяцця пад стражу «в везенье» ў маёнтку Петухова Мацея Янавіча Клочкі, «яко противного» монарху [26]. У 1570­1571 гг. вельмі гучны розгалас займеў канфлікт паміж Ульянай Багушоўнай Багавіцінаўнай (удавой дарсунішскага, тышкоўскага і межырэцкага дзяржаўцы Івана Іванавіча Гарнастая) і братамі яе мужа Астафіем і Гаўрылам Гарнастаямі, якія доўгі час судзіліся за права валодання замкам і дваром Азярніца і дваром Блізная. Слонімскі замкавы суд, а пазней і гаспадарскі задворны суд прысудзілі названыя маёнткі Астафію і Гаўрылу, аднак У. Багавіцінаўна, якая мела ўплывовых сяброў, не пажадала прызнаць вырак гэтых судоў. 3 сакавіка 1570 г.

адбылася першая выправа паспалітага рушэння слонімскай шляхты на чале з павятовымі ўраднікамі на замак Азярніцу, які меў вельмі добрыя ўмацаванні, з мэтай «увезати» братоў Гарнастаяў ва ўладанне. Шляхецкае апалчэнне павета, якое налічвала больш за 170 узброеных шляхціцаў, сустрэла моцны супраціў абаронцаў замка. Так, быў падстрэлены з гакаўніцы слонімскі возны Ждан Васілевіч. Да наступнай выправы паспалітага рушэння Азярніца была падрыхтавана яшчэ лепш. 1 ве- расня 1571 г. князь Аляксандр Палубінскі прывёз у замак гарматы і гакаўніцы, «росправив» іх, але сам з замка ад'ехаў. Узначальваў абарону ўраднік князя слуцкага Юрыя Юр'евіча Алелькавіча Леў Лянткоўскі, які атрымаў загад ад свайго гаспадара маёнткі бараніць «до гор­ла». У нядзелю 2 верасня 1571 г. пад Азярніцу рушыла шляхта ўжо ўсіх трох паветаў ваяводства на чале з мясцовымі ўраднікамі і прадстаўнікамі роду Гарнастаяў. Увесці ва ўладанне замкам Гарнастаяў павінен быў новагародскі кашталян і слонімскі староста Грыгорый Валовіч. Разам з ім ўзначальвалі шляхецкае рушэнне ваявода берасцейскі і староста ваўкавыскі Юры Васільевіч Тышкевіч, ваявода менскі Гаўрыла Гарнастай і каралеўскі сакратар Якуб Пэнкоўскі. Шляхту сустрэла «густая стральба з гармат («дел»), гакаўніц і ручніц» замка. Пасля адступлення была праведзена нарада Грыгорыя Валовіча з удзельнікамі паспалітага рушэння, на якой было вырашана выслаць пасольства да абаронцаў Азярніцы. У склад пасольства ўвайшлі па тры прадстаўнікі і ад кожнага павета і па аднаму вознаму ад кожнага павета ваяводства (разам 12 чалавек). Лянткоўскі адмовіўся падпарадкавацца патрабаванням Валовіча і выраку гаспадарскага суда. Была прадпрынята яшчэ адна спроба ўзяць замак, аднак абаронцы адкрылі яшчэ больш моцную стральбу, і шляхецкае рушэнне павінна было адысці, пра што 3 і 4 верасня паведамілі манарху Г. Валовіч і Я. Пэнкоўскі [27].

Рэгіянальныя шляхецкія карпарацыі былі зацікаўлены ў падтрыманні правапарадку ў першую чаргу на тэрыторыі свайго павета. У сувязі з гэтым на павятовых сойміках неаднаразова ўздымаліся пытанні, звязаныя з названай праблематыкай [28]. Так, ужо ў час першага бескаралеўя ў верасні 1572 г. у Новагародскім павеце адна крымінальная справа была разгледжана па сутнасці непасрэдна на пасяджэнні сойміка, а ў 1573 г. у Новагародку была завязана каптуровая канфедэрацыя павятовай шляхты з мэтай падтрымання правапарадку і быў створаны надзвычайны каптуровы шляхецкі суд у складзе земскага суддзі Мальхера Жыгімонтавіча Сноўскага, падсудка Есіфа Іванавіча Галаўні, земскага пісара Каспара Керсноўскага і чатырох дэпутатаў, выбраных на сойміку: Фёдара Скуміна-Тышкевіча, Гераніма Макавецкага, Міхала Туганоўскага і Богуша Аўсянага [29]. У 1587 г. новагародскі каптуровы суд быў створаны ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным законам, прынятым на Галоўным дзяржаўным з' ездзе ў Вільні 29-31 студзеня 1587 г. [30]. У склад названага суда, які дзейнічаў у 1587-1588 гг., увайшлі: падкаморы Ян Кунцэвіч, суддзя земскі Е. Галаўня, падсудак К. Керсноўскі, пісар земскі Ян Галаўня, падваявода (намеснік) новагародскі Мікалай Глебавіч Есьман, суддзя гродскі Барташ Брухан (Бруханьскі) і пісар гродскі Аляксандр Палонскі.

Яшчэ ў 1578 г. варшаўскі вальны сойм Рэчы Паспалітай абодвух народаў унёс шэраг змен і дапаўненняў у статутнае заканадаўства ВКЛ. Так, соймавая канстытуцыя 1578 г., якая ўхваліла «поправы статутовые», ужо не прадугледжвала магчымасць удзелу шляхецкага паспалітага рушэння ў «отправах речей сужоных» [31]. Праект трэцяга Статута ВКЛ, падрыхтаваны ў 1584 г., таксама не ўтрымліваў падобнай нормы і ўскладаў рэалізацыю рашэнняў судоў на «вряд гродский». Гэта аднак не пазбавіла рэгіянальныя павятовыя шляхецкія карпарацыі магчымасці супрацы ў справе падтрымання правапарадку ў межах ваяводства. У лютым 1586 г. на грамнічным дэпутацкім сойміку [32] шляхта Ваўкавыскага павета склала ліст да шляхты Новагародскага і Слонімскага паветаў, у якім звярталася з просьбай дапамагчы ў справе ўтаймавання неаселага на той час у Ваўкавыскім павеце Сілы Міхайлавіча Скробата, які абвінавачваўся ў наездзе на маёнтак пана М. Крэменскага і маёнткі іншай павятовай шляхты, а таксама ў нанясенні ран Крэменскаму. Зварот ваўкавыскайшляхты да ўсіх ураднікаў і шляхты ваяводства быў звязаны з неаселасцю С. Скробата ў Ваўкавыскім павеце і тым самым з цяжкасцямі, якія ўзнікалі перад павятовымі ўраднікамі ў працэсе прыцягнення названага шляхціца ваяводства да крымінальнай адказнасці. Мэтай звароту было «яко бы се такое своволенство и морды погамовать могли, а злочинцы караны были». Падпісалі і прыклалі пячаткі да дакумента 36 шляхціцаў Ваўкавыскага павета [33]. Новагародскія гродскія ўраднікі хутка зрэагавалі на адозву ваўкавыскай шляхты. Падваявода (намеснік) новагародскі М. Есьман узяў Крэменскага пад ахову права і выклікаў у суд Скробата. Паколькі Скробат на пасяджэнне новагародскага гродскага суда не з'явіўся, а да таго ж учыніў «пахвалку» на здароўе Есьмана, падваявода новагародскі выклікаў Скробата ў задворны вялікакняжацкі суд. Паколькі Скробат не з'явіўся і на пасяджэнне вялікакняжацкага суда, ён быў прызнаны банітам (выгнаннікам) і асуджаны ў Горадні 2 верасня 1586 г. на «выволание» [34]. З гэтага часу любы шляхціц мог забіць Скробата беспакарана. Пасля смерці вялікага князя Стафана Баторыя і каранацыі Жыгімонта Вазы 28 ліпеня 1588 г. у вялікакняжацкай канцылярыі Скробат засведчыў аднак, што ён ехаў у 1586 г. на пасяджэнне вялікакняжацкага суда, але ў час падарожжа цяжка захварэў, сцвердзіў, што будзе адстойваць свой гонар у судзе і атрымаў «поднесение» - ахоўную грамату, ці «лист глейтовный» [35].

Былі аднак выпадкі, калі справу прыцягнення да адказнасці правапарушальнікаў шляхта ваяводства спрабавала вырашыць выкарыстоўваючы неправавыя механізмы. Так, 2 мая 1602 г. шляхта Новагародскага павета звярнулася ў лісце да канцлера ВКЛ Льва Іванавіча Сапегі з просьбай аб дапамозе ў далікатнай справе прыцягнення да адказнасці «сенатарскага сына», які ўчыніў наезд на дом пана Палуяна. Цікава, што ў лісце не згадваецца імя асобы, абвінавачанай ва ўчыненні названага злачынства, верагодна ўжо добра вядомае канцлеру [36].

У прыватнаўласніцкіх маёнтках феадальнай арыстакратыі (слуцкіх князёў Алелькавічаў, князёў Радзівілаў, графаў Хадкевічаў і інш.) функцыі падтрымання правапарадку ўскладаліся часцей за ўсё на васальнае зямянства, а таксама ваенных сялян-слуг (баяры панцырныя, баяры путныя, служкі, выбранцы (гайдукі, пахолкі, жаўнеры, драгуны), часам на адміністрацыйна-гаспадарчых сялян-слуг (войты, цівуны і інш.), а таксама возных патрыманіяльных судоў [37].

 

Земскі пры­ві­лей Уладзіслава-Ягайлы ад 20 II 1387 г. justiciarius») (LietuvosMetrika = LithuanianMetrica = Литовская Mетрика. Kn. 25 (13871546). Uzrasymu knyga 25 / Lietuvosistorijosinst.; parenge D. AntanaviciusirA. Baliulis,parase A.Baliulis. Vilnius :Moksloirenciklopediju leidybosinst., 1998. № 1. P. 35–37 : PrivilegiumregisWladislaisupercertislibertatibusconcessisincolismagniducatusLithuaniae, adinstarlibertatumregniPoloniae, ubiiudicesindistrictibusdeputanturetconceduntur (1387)) ; Земскі прывілей Казіміра Ягайлавіча ад 2 V 1447 г. (арт. 12) (CodexdiplomaticusPoloniaequocontinenturprivilegiaRegumPoloniae, MagnorumDucumLitvaniae, bullaepontificumnecnonjuraaprivatisdataillustrandisdomesticisrebusgestisinservituraadhucnusquamtypisexarata, abantiquissimisindetemporibususqueadannum 1506 =KodeksdyplomatycznyPolski, obejmujacyprzywilejekrolowpolskich, wielkichksiazatlitewskich, bullepapiezkie, jakotez wszelkienadaniaprywatnemogaceposluzyc dowyjasnieniadziejowwewnetrznychkrajowychdotadnidzieniedrukowane, odnajdawniejszychczasowaz doroku 1506 / wydanyzastaraniemipraca L. RzyszczewskiegoiA. Muczkowskiego, wzbogaconyprzypisamiaz donr. CVIIprzezA.Z. Helgel.T. I. Warszawa : Drukiem Stanislawa Strabskiego, 1847. P. 333–337. CLXXXVIII ; Ліст (Судзебнік) Казіміра Ягайлавіча ад 29 II 1468 г. (арт. 11) (Судебник Казимира 1468 г. // Древнейшие государства на территории СССР. Ежегодник. 1988–1989. М., 1991. С. 338); Статут ВКЛ 1529 г. (р. IIIарт. 4; р. VI, арт. 3,6,16,27) (Первый Литовский Статут(1529 г.) = PirmasisLietuvosStatutas (1529 m.)/ С. Лазутка, И. Валиконите, Э. Гудави­чюс.Вильнюс : Марги раштай, 2004. C. 159–160, 183–184, 186–187, 190, 194).

2 Доўнар, А.Б. Сістэма аховы правапарадку на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ–ХVІІІ вв. / А.Б. Доўнар // Матэр. навук. канф.да 90-годдзя міліцыі Беларусі. Минск : Академия МВД Республики Беларусь, 2007. С.  66–74.

3 Zakrzewski, A.B. Wiz w prawie litewskim XVI w. / A.B. Zakrzewski // Czasopismo Prawno-Historyczne. 1985. T. XXXVII, z. 2. S. 153–165; Поліщук, В. Врядове вижівство в структурі публічно-правових процедур (на ма­те­ріа­лі луць­ких замкових книг 1558–1567 рр.) / В. По­ліщук // Соціум. Альм. соціальної істо­рії [Київ]. 2002. Вып. 1. С. 79–109; Поліщук, В. Офіційні свідки – вижі луцького замкового уряду в 1561–1567 рр. (осо­бо­вий склад та службове підпорядкування) / В. По­ліщук // Соціум. Альм. соціальної історії [Ки­їв]. 2005. Вып. 5. С. 13–39; Поліщук, В.В. Офіційні свідки в структурі Луцького замкового уряду до реформ 1564–1566 років (службове підпорядкування і правові послуги) : автореф. дис. … канд. іст. наук : 07.00.01 – історія України / В.В. Поліщук ; Нац. акад. наук України, Ін-т українознавства ім. І. Крип’я­ке­ви­ча,Ін-т народознавства. Київ : Від-во «Логос», 2003. 19, [1] с.

Любавский, М.К. Литовско-русский сейм : опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства / М.К. Любавский ; Император. об-во истории и древн. рос. при Московск. ун-те. М. : Типогр. Московск. ун-та, 1900 [наобложке – 1901]. С. 298, 528–529, 548, 550.

5 Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego : spisy : w X t. / PAN, Instytut Historii ; red. A. Ra­chuba. Warszawa : Wydawnictwo «DiG», 2003–<2011>. T. I : Wojewodztwo wilenskie : XIV–XVIII wiek / oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. Romaniuk, przy wspolpracy Ul. Jemialian­czyka i A. Macuka. 2004. Nr 1131. S. 198; T. II : Wojewodztwo trockie : XIV–XVIII wiek / oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P.P. Romaniuk, A. Haratym, przy wspolpracy A. Ma­cuka i J. Anisz­czanki. 2009. Nr 2434. S. 17, 349; Urzednicy podlascy XIVXVIII wieku. Spisy / oprac.E. Dubas-Urwanowicz, W. Jarmolik, M. Kulecki, J. Urwanowicz. Kornik, 1994 (Urzednicy dawnej Rzeczypospolitej XIIXVIII wieku : spisy : w XI t. / PAN, Biblio­teka Kornicka, Instytut Historii ; pod red. A. Gasio­rows­kie­go.  T. VIII). Nr 286, 700, 1080. S. 61, 97, 127; BonieckiA. Poczet rodow w Wielkiem Ksiestwie Litewskiem w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. Spis. S. XLVIII– XLIX; ГрушевскийА. Очерк истории Туровско-Пинского княжества в составе Литовско-Русского государства XIV–XVI вв. Киев, … С. 96.

Радаман, А. Земскія ўраднікі Полацкага ваяводства (другая палова XVI – пер­шая палова XVII стст.) / А. Радаман, Д. Вілімас, В. Галубовіч // Commentariipolocenseshistorici : Полацкія гіст. запіскі. 2004. Т. I. С. 75.

7 Пасаду слонімскага войскага ў 1536–1541 гг. займаў Грынька Міхайлавіч (Крывы) (Boniecki,A. PoczetrodowwWielkiemKsiestwieLitewskiemwXViXVIwieku. Warszawa, 1887. Spis. S. XLIX). Зг. на пасадзе 20 VII 1540 г. (Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522–1552). Кніга запісаў 28 / падрыхт. тэкстаў да друку і навук. апарат : В. Мянжынскі, У. Свяжынскі. Менск, 2000. № 25. С. 75–76).Пасля смерці ў 1576 г. Мікалая Юндзіла слонімскім войскім 31 кастрычніка 1576 г. стаў Аўрам Данілавіч Мя­леш­ка(Российский государственный архив древних актов в Москве. Ф. 389 «Литовская метрика» ; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Мінску. КМФ-18 «Метрыка ВКЛ». Воп. 1. Адз. зах. 63 (далей: Метрыка ВКЛ 63). Арк. 50–50 адв. ;Метрыка ВКЛ 58. Арк. 77–77 адв.; Лаппо, И.И. Великое княжество Литовское за время от заключения Люблинской Унии до сме­р­ти Стефана Батория (1569–1586) : Опыт исследования политического и об­щест­­вен­но­го строя [Т. 1] / И.И. Лаппо. СПб. : Типогр.И.Н. Скороходова, 1901 (За­писки ист.-филолог. фак. императ. С.-Петер­б. ун-та. Ч. 61) (далей: Лаппо, И. ВКЛ I).С. 340). Пасля яго авансу на земскае пісарства пасаду войскага з 14 снежня 1578 г. па 18 сакавіка 1579 г. займаў Іван Мялешка (Метрыка ВКЛ 60. Арк. 263–264 адв.). З 18 сакавіка1579 г. па 1580 г. пасаду войскага зноў займаў Аўрам Данілавіч Мялешка (адначасова пісар земскі) (Метрыка ВКЛ 63. Арк. 185 адв.–186 адв.; Лаппо, И. ВКЛ I. С. 341), але пасля яго намінацыі на гаспадарскае маршалкоўства ў 1580 г. (UrzednicycentralniidygnitarzeWielkiegoKsiestwaLitewskiegoXIVXVIIIwieku : Spisy / oprac.H. Lulewicz i A. Rachuba. Kornik, 1994 (Urzednicy dawnej Rzeczypospolitej XIIXVIII wieku : spisy : w XI t. / PAN, Biblio­teka Kornicka, Instytut Historii ; pod red. A. Gasiorowskiego. Т. XI). № 629.S. 95, 220) да выканання абавязкаў войскага зноў прыступіў Іван Мялешка, які зышоў з пасады ў студзені 1591 г. 22 студзеня 1591 г. войскім слонімскім быў прызначаны Валер’ян Міхайлавіч Сакалоўскі, які знаходзіўся на названай пасадзе да 3 сакавіка 1623 г. (Метрыка ВКЛ 77. Арк. 256256 адв. ;  Метрыка ВКЛ 100. Арк. 47).

8 Земянін ляхавіцкі Аляксандр Брындза быў прызначаны на пасаду новагародскага войскага 6 верасня 1566 г. (Метрыка ВКЛ 48. Арк. 8889). 16 жніўня 1567 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей на «прилученье под хоругов и присуд повету Новгородского двору ... войского новгородского Александра Бриндзы ... з ыменьем его на Начи»(Метрыка ВКЛ 48. Арк. 134 адв.–136). У 1589 г. Аляксандр Брындза перадаў пасаду новагародскага войскага сыну Давыду. Адпаведны прывілей выдаў вялікі князь Жыгімонт Ваза 18 лютага 1589 г. (Метрыка ВКЛ 73. Арк.647–647 адв.; Метрыка ВКЛ 74. Арк. 515 адв.516). З 15 мая 1592 г. да пачат­ку XVII ст. пасаду новагародскага войскага займаў ужо Фёдар Богуш (Багушэвіч) (Метрыка ВКЛ 76. Арк. 222 адв.223).

Шыман Янавіч Цывiньскі, суддзя гродскі ваўкавыскі (1579–1584) быў прызначаны на пасаду войскага Ваўкавыскіага павета. (зг. як суддзя гродскі 31 V 1579 і 13 IX 1584 гг. (Archiwum Panstwowe wKrakowie. ArchiwumMlynowskieChodkiewiczow. Rekopis 10. S. 49; РГАДА. Ф. 356. Воп. 1. Спр. 32. Арк. 259); згадваецца на пасадзе войскага : 3 XІ 1594 г. (LVTS. № 22. S.107); 9 І 1598 г. (НГАБ. Ф. 1926. Воп. 8. Спр. 2. Арк. 149 адв.). † да 7 II 1619 (Метрыка ВКЛ 93. Арк. 278).

10 Максимейко Н.А. Сеймы литовско-русского государства до Люблинской Унии 1569 года. Харьков: Типография А. Дорре, 1902.Приложение. С. 176 ; Лаппо И.И. Великое Княжество Литовское во второй половине XVI столетия. Литовско-русский повет и его сеймик. Юрьев: Типография К. Маттисена, 1911 (далей: Лаппо, И.И. ВКЛ II). С. 549; Zakrzewski A.B. Sejmiki Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XVI – XVIII w. Ustroj i funkcjonowanie: sejmik trocki. Warszawa: Liber, 2000. S. 57; Rachuba Andrzej. Wielkie Ksiestwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569–1763. Warszawa: Wydawnictwo Sejmowe, 2002. S. 96.

11 СтатутВялiкагаКнястваЛiтоўскага 1588: Тэксты. Даведнiк. Каментарыi / БелСЭ iмПБроўкi.; Рэдкал.: I. ПШамякiн (гал.рэд.) i iнш. Мн.: БелСЭ, 1989 (далей: Статут ВКЛ 1588 г.). С. 116. Р. III. Арт. 6.

12 Статут ВКЛ 1588 г. С. 332–333.

13 Статут Великого Князства Литовского 1566 года и поправы Статутовые 1578 г. // Вре­мен­ник Император. об-ва истории и древн. рос. при Московск. ун-те. М., 1855. Кн. XXIII. Отд. II : Материалы (далей: Статут ВКЛ 1566 г.). С. 66–68.

14 Статут ВКЛ 1588 г. С. 146–149.

15 Статут ВКЛ 1588 г. С. 85, 93–95, 115, 117, 127, 136, 144–145, 151–163, 170, 172–173, 176–178, 182, 189–193, 199–200, 204–207, 209–210, 227, 232, 252, 254–255, 262–266, 269, 271–272, 277–278, 280, 287, 290, 293, 295–296, 300–301, 303, 306, 309–310, 320, 322–325, 330–338, 341, 343, 345–346.

16 Статут ВКЛ 1588 г. С. 146.

17 НГАБ. Ф. 1785. Воп. 1. Спр. 11. Арк. 92–92 адв.

18 Статут ВКЛ 1588 г. С. 146–147, 332–333.

19 Статут ВКЛ 1588 г. С. 94, 148–149.

20 Статут ВКЛ 1588 г. С. 115.

21 Статут ВКЛ 1588 г. С. 147.

22 Статут ВКЛ 1588 г. С. 212–213.

23 Sienkiewicz, W. Ziemianie zalezni w Wielkim Ksiestwie Litewskim od polowy XVI do polowy XVIII wieku : studium z dziejow feudalizmu litewskiego : praca doktorska obro­niona 25 V 1983 r. Warszawa : Biblioteka Instytutu Historycznego Uniwersytetu Warszawskiego (maszynopis), 1983. S. 179–181.

24 Метрыка ВКЛ 89. Арк. 20 ; НГАБ. Ф. 1785.  Воп. 1. Спр. 22. Арк. 209 адв. – 210 адв.

25 Статут ВКЛ 1566 г. и поправы Статутовые 1578 г. С. 99–100, 207–210.

26 LietuvosMetrika : LithuanianMetrica : Литовская Mетрика : Kn. 532 (1569–1571) : Viesuju reikalu kny­ga 10 : Кн. публичных дел 10 / Lietuvosistorijosinst., parenge L. Anuzy­te irA. Balulis. Vilnius : Zara, 2001. № 80, с. 93–94; ЛаппоИ.ИВКЛ II. С. 123–125.

27 Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie (далей: AGAD). Archiwum Potockich z Radzynia. Sygn. 389. K. 18, 23–24, 39, 112–113, 116, 321–322, 326. Выказваем шчырую падзяку к.г.н. Н. Сліж за інфармацыю пра выправу шляхты Новагародскага ваяводства пад Азярніцу.

28 Гл., напрыклад : Радаман, А.А. Вайсковыя шляхецкія з’езды (попісы і зборы паспалітага рушэння) Новага­род­скага павета ў другой палове XVI ст. / А. Радаман // Парламенцкія структуры ўла­ды ў сіс­­тэ­ме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспа­літай у XVXVIII ст. : матэрыялы міжнар. навук. канф., Мінск – Наваградак, 23–24 ліс­та­пада 2007 г. / навук. рэд. С.ФСокал, А.МЯнушкевіч. – Мінск : БІП-С Плюс, 2008. С. 220–231 ; Радаман, А.А. Прынцыпы забеспячэння бяспекі дзейнасці соймікаў у праве Вялікага Княст­ва Лі­тоўскага, Рускага і Жамойцкага другой паловы XVI – пачатку XVII ст. / А. Ра­да­ман// Про­блемы борь­бы с преступностью и подготовки кадров для органов внут­рен­них дел Рес­п. Беларусь : сб. материалов науч.-практ. конф., Минск, 28 янв. 2005 г. / под общ. ред. И.И. Ба­­­сец­ко­го. Минск : Ака­д. МВД Респ. Беларусь, 2005. С. 136–137.

29 Радаман, А.А. Шляхецкія з’езды і соймікі Новагародскага павета і праблема ўзнік­нен­ня кап­туровых судоў ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім ў час бескаралеўяў дру­гой па­ловы XVI ст. / А. Радаман // Вест. Акад. МВД Респ. Бе­ла­русь. 2004. № 1 (7). С. 132–136 ;Radaman, A. Samorzad sejmikowy w powiatach wojewodztwa nowogrodzkigo Wiel­kie­go Ksie­s­t­wa Litewskiego w latach 1565–1632 // Praktyka zycia publicznego w Rzecz­y­pospolitej Oboj­ga Narodow w XVI–XVIII wieku / Komisja Lituanistyczna przy Komitecie Nauk His­to­rycz­nych Polskiej Akademii Nauk, Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, Instytut Histo­rycz­ny Uiwersytetu War­szaw­s­kie­go, Instytut Historii Prawa Uniwersytetu Warszaw­s­kie­go ; pod red. U. Augustyniak i A. B. Zakrzewskiego. War­sza­wa : Neriton, 2010 (далей: Radaman, A. Samorzad sejmikowy). S. 100–101. Падобны суд функцыянаў у Берасцейскім павеце ў 1572–1573 гг., у Полацкім ваяводстве ў 1575–1576 гг. (Lulewicz, H.FunkcjonowaniesadownictwaszlacheckiegowWKsLwokresiepierw­szychbezkrolewi (1572–1576) / H. Lulewicz// Z dziejowkulturyprawnej : studiaofiarowaneprof. J. Bardachowi wdziewiecdziesieciolecieurodzin / red.M. Waso­wicz [i in.]. Warsza­wa : Liber, 2004. S. 361–367; Konieczna, D. Wplywsejmikubrzesko-litewskiegonadzialalnosc sadukapturowegowokr­esie 1572–1764 /D. Konieczna // Studiahistoryczno-prawne. Ksiega poswiecona pamieci Pro­fe­so­ra Jana Se­re­dy­ki / red. W. Kaczorowski ; Uniwersytet Opolski, Katedra historii parlamen­ta­ryz­mu. Opole : Wy­dawnictwo Uniwer­sy­te­tu Opolskiego, 2008. S. 177187; Радаман, А. Арганізацыяіскладполацкагаземскагасудаўдругойпалове XVI – першай трэці XVII ст. / АРадаман // Герольд Litherland. 2011. № 18. С. 31–32, 36).

30 AGAD. Archiwum Radziwillow. Dzial XV. Aktaordynacjinieswieskiej. Teka 13. Plik 15. Akta dziedziczne. Przyscie Nieswieza czyli Soltanowej Haci albo Soltanowszczyzny od Jana Janowicza Soltana na dziedzictwo Ks. Mikolaja Krzysztofa Radziwilla. S. 26–33 ;Zbior pomnikow reformacyi kosciola polskiego i litewskiego. Zabytki z wieku XVI-go/ Staraniem Synodu Jednoty Ewangielicko-Reformowanej Litewskiej. Wilno: Druk A. Ginsa, 1911 (Monumenta reformationis Polonicae et Lithuanicae. Serya I. Zeszyt I).№ 26. S. 124, 128 ; Akta zjazdow stanow Wielkiego Ksiestwa Litewskiego : w 2 t. / Instytut Historii PAN ; oprac. H. Lu­­le­wicz. Warszawa : Wydawnictwo Neriton, 2006–2009. T. I : Okresy bezkro­lewi (15721576, 15861587, 1632, 1648, 16961697, 17061709, 17331735, 17631764). Warszawa, 2006. Cz. II. 2, nr 72, s. 202–220 ; nr 73, s. 221–234 ; nr 74, s. 235–239; Lulewicz, H.Gniewow o unie ciag dalszy. Stosunki polsko-litewskie w latach 1569–1588 / H. Lulewicz, Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk. Warszawa : WydawnictwoNeriton, 2002. S. 360–364.

31 У тым жа 1578 г. упершыню законам была прадугледжана магчымасць правядзення судовага дазнан­ня-следст­ва («шкруты­ниума») па найбольш складаных крымінальных справах («где идеть о поч­сти­вость и о горло»). Удзельнічаць у пра­вядзенні такога расследавання маглі ваяводы, старосты, іх намеснікі (падваяводы, падстаросты), гродскія суддзі і пісары, камісары гаспадарскага суда з ліку павятовых ураднікаў і суддзі Трыбунала ВКЛ у абавязковай прысутнасці возных і афіцыйных сведкаў (панятых). Статут ВКЛ 1566 г. и поправы Статутовые 1578 г. С. 210–212 ; Статут ВКЛ 1588 г., р. XI, арт. 61–66. С. 308–311.

32 DeputaciTrybunaluGlownegoWielkiegoKsiestwaLitewskiego (1582–1696) : spis / podred. A. Ra­chu­by ; oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba ; Instytut Historii PAN. Warszawa : Wydaw­nict­wo «DiG», 2007. S. 71; Lietuvos Vyriausiojo Tribunolo sprendimai : РешенияГлавногоЛитовскогоТри­бунала (15831655) / pa­ren­ge V. Raudeliunas, A. Baliulis ; radkol. V. Raudeliunas (ats. red.) ir kt. Vi­l­­nius : Mintis, 1988 (Lietuvos teises paminklai ; III). S. 65.

33 Лаппо, И.ИВКЛ II. С. 534–535. У 1567 г. маці Скробата мела нерухомасць у Ваўкавыскім павеце, а яшчэ 4.04.1584 г. сам С.М. Скробат згаданы як земянін Ваўкавыскага павета (Radaman, A. Samorzadsejmikowy... S. 93).

34 Radaman, ASamorzadsejmikowy... S. 94;Метрыка ВКЛ 281. Арк. 144 адв.–147, 148–149. Памылковае ўяўленне пра справу С.М. Скробата меў М.В. Доўнар-Запольскі. Гл. Доўнар-Запольскі, М.В. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1994. С. 141–142.

35 Radaman, A. Samorzadsejmikowy... S. 94; Метрыка ВКЛ 279. Арк. 576 адв.–577 адв.

36 Biblioteka Raczynskich w Poznaniu. Rekopis 88. K. 96–97v; Radaman, A. Samorzadsejmikowy... S. 75.

37 Sienkiewicz, W. Ziemianie zalezni w Wielkim Ksiestwie Litewskim od polowy XVI do polowy XVIII wieku : studium z dziejow feudalizmu litewskiego : praca doktorska obro­niona 25 V 1983 r. Warszawa : Biblioteka Instytutu Historycznego Uniwersytetu Warszawskiego (maszynopis), 1983. S. 136–147; 160–181; Доўнар, А.Б. Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI  сярэдзіны XVIII ст. Мінск, 2007. С. 27–56, 60–61, 74–75, 79–103, 156–158.

© Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Электронный учебно-методический комплекс