Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi

электронны вучэбна-метадычны комплекс

 

Тэма 21

1. Які міжнародны прававы дагавор, падпісаны з аднаго боку прадстаўнікамі РСФСР і УССР ад імя БССР і з другога боку прадстаўнікамі Польскай Рэспублікі, прадугледжваў уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад Польскай Рэспублікі (II Рэчы Паспалітай)?
Брэст-Літоўскі мірны дагавор
Версальскі мірны дагавор
Ям-Зампольскі мірны дагавор
Рыжскі мірны дагавор
2. Хто з указаных асоб з’яўляўся кіраўніком Сярэдняй Літвы?
У. Ігнатоўскі
В.Кнорын
Л. Жалігоўскі
А. Чарвякоў
3. У адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі Польскай Рэспублікі (II Рэчы Паспалітай) 1921 г. Прэзідэнт выбіраўся:
на супольным пасяджэнні палат парламента (Сейма і Сената Нацыянальнага схода)
на усеагульных выбарах
4. Якая з палітычных партый Заходняй Беларусі была самай шматколькаснай па сваім складзе?
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Беларуская хрысціянска-демакратычная партыя
Беларускі сялянскі саюз
5. Калі на тэрыторыі Заходняй Беларусі для барацьбы з апазіцыйным  рухам быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе Катрузскай?
1921 г.
1926 г.
1934 г.
1937 г.
6. Па Канстытуцыі 17 сакавіка 1921 г.  Польская Рэспубліка (ІІ Рэч Паспалітая) была:
канстытуцыйнай манархіяй
парламенцкай рэспублікай
прэзідэнцкай рэспублікай
абсалютнай манархіяй
7. Паводле Канстытуцыі II Рэчы Паспалітай 1935 г. Канстытуцыю краіны мог змяніць толькі:
Сход Электараў
Сойм
Прэзідэнт
Сенат
8. Парцэляцыя гэта:
падзел зямлі паміж абшчыннымі сялянамі
звядзенне ў адно дробных сялянскіх палос зямлі з адначасовым высяленнем на хутар
продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі часткамі
сумеснае валоданне зямлёй сялянамі і памешчыкамі
9. З мэтай далучэння Заходняй Беларусі ад БССР Чырвоная Армія ўступіла на яе тэрыторыю:
17 верасня 1939 г.
17 верасня 1940 г.
1 верасня 1939 г.
22 чэрвеня 1941 г.
10. У адпаведнасці з умовамі Рыжскага мірнага дагавора:
Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР
да Польшчы адыходзіла Заходняя Беларусь
Польшча абяцала стварыць умовы для нацыянальнага развіцця беларускай нацыянальнай меншасці
Заходняя Беларусь стала незалежнай краінай
© Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Электронный учебно-методический комплекс