Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi

электронны вучэбна-метадычны комплекс

 

Тэма 3

1.

Найбольш прывілеяванай часткай грамадства ВКЛ XV ст. быў вышэйшы радавіты слой феадальнай знаці – землеўладальнікі-дзедзічы (вотчыннікі). Для азначэння дзвюх асноўных груп феадальнай арыстакратыі выкарыстоўваліся тэрміны

князі
баяры
паны
зямяне
2. Дзяржаўцы і цівуны ў ВКЛ у XV-XVI ст.:
узначальвалі адміністрацыю комплексаў дзяржаўных маёнткаў
узначальвалі княжацкія дружыны
3. Цiвун віленскі і цівун трокскі ў ВКЛ у XV-XVI ст.:
узначальвалі адміністрацыю комплексаў дзяржаўных маёнткаў адпаведных ваяводстваў
узначальвалі найбуйнейшыя адміністрацыйныя адзінкі ВКЛ (Віленскае і Трокскае ваяводствы)
4.

Асноўнай рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх з 1323 г., а пазней сталіцай ВКЛ быў горад

Менск (сучасная назва Мінск)
Новагародак (сучасная назва Навагрудак)
Вільня (сучасная назва Вільнюс)
Варута

Трокі (сучасная назва Тракай)

5.

З пералічаных земляў ВКЛ да земляў „прыслухоўваючых” не адносілася

Трокскае княства
Віленскае княства
Віцебская зямля
Полацкая зямля
Смаленская зямля
6. Які ўраднік (службовая асоба) стаяў на чале органаў суда і самакіравання ў гарадах Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, якія мелі магдэбургскае права?
ключнік
лаўнік
войт
гараднічы
маршалак
7.

Які горад на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь першым атрымаў Магдэбургскае права?

Берасце (сучасная назва - Брэст)
Вільня (сучасная назва - Вільнюс)
Менск (сучасная назва - Мінск)
Полацак
Новагародак (сучасная назва - Навагрудак)
8. Да дворных ураднікаў (службовых асоб вялікакняжацкага двара) Вялікага Княства Літоўскага ў XV ст. належалі сярод іншых
лоўчы
падкаморы
чашнік (чэснік)
падчашы
канюшы
ваявода віленскі
9.

Хто з вялікіх князёў літоўскіх не толькі называўся каралём ў заходнееўрапейскіх крыніцах, але сапраўды быў каранаваны і насіў пасля каранацыі тытул караля Літвы?

Віцень
Міндоўг (Міндаў)
Гедымін
Вітаўт
10.

Паміж Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім у 1385-1386 гг. была заключана:

Віленска-Радамская ўнія

Крэўская ўнія

Гарадзельская ўнія

Люблінская ўнія

Мельніцкая ўнія

© Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Электронный учебно-методический комплекс