Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi

электронны вучэбна-метадычны комплекс

 

Тэма 6

1.

Асноўнай рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх з 1323 г., а пазней сталіцай ВКЛ быў горад

Менск (сучасная назва Мінск)
Новагародак (сучасная назва Навагрудак)
Вільня (сучасная назва Вільнюс)
Варута

Трокі (сучасная назва Тракай)

2.

Хто з вялікіх князёў літоўскіх не толькі называўся каралём ў заходнееўрапейскіх крыніцах, але сапраўды быў каранаваны і насіў пасля каранацыі тытул караля Літвы?

Віцень
Міндоўг (Міндаў)
Гедымін
Вітаўт
3. Гетман найвышшы ВКЛ у другой палове XVI ст.
кiраваў узброенымi сiламi дзяржавы
сачыў за парадкам i этыкетам на вялiкакняжацкiм двары
узначальваў дзяржаўную канцылярыю і зберагаў дзяржаўную пячатку
4. Як называўся вышэйшы орган улады ВКЛ да сістэмнай рэформы дзяржаўнага ладу і вышэйшая палата сойма пасля рэформы 1565–1566 гг.?
Панская Рада
Баярская Дума
Палата лордаў
Веча
5. Канцлер ВКЛ у другой палове XVI ст.
узначальваў дзяржаўную канцылярыю, удзельнiчаў у падрыхтоўцы i канчатковым рэдагаваннi заканадаўчых актаў
зберагаў вялікую дзяржаўную пячатку
сачыў за парадкам i этыкетам на вялiкакняжацкiм двары
кiраваў узброенымi сiламi дзяржавы
6.

Вышэйшым заканадаўчым органам улады ВКЛ з часу сістэмнай рэформы дзяржаўнага ладу 1565–1566 гг. зяўляўся

Вялікі Хурал
Вальны Сойм
Земскі Сабор
Веча
7.

Падскарбiй земскi ВКЛ

узначальваў дзяржаўную канцылярыю і зберагаў дзяржаўную пячатку
сачыў за парадкам i этыкетам на вялiкакняжацкiм двары
загадваў дзяржаўнымi фiнансамi, здзяйсняў нагляд за зборам падаткаў і расходваннем грашовых сродкаў, якія знаходзіліся ў дзяржаўным скарбе
8.

Маршалак земскі (найвышшы) ВКЛ у другой палове XVI ст.

быў спікерам на пасяджэннях Панскай Рады, сачыў за парадкам i этыкетам на вялiкакняжацкiм двары
кiраваў узброенымi сiламi дзяржавы
загадваў дзяржаўнымi фiнансамi, здзяйсняў нагляд за зборам падаткаў і расходваннем грашовых сродкаў, якія знаходзіліся ў дзяржаўным скарбе
© Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Электронный учебно-методический комплекс