Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi

электронны вучэбна-метадычны комплекс

 

Тэма 10

1. Раздзел пяты Канстытуцыі БССР 1978 г. «Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР» змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ролю вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублiкi, парадак фармiравання і дзейнасці яго Прэзідыума. Гэтым органам быў
Вярхоўны Савет БССР
Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі
Цэнтральны выканаўчы камітэт
Вярхоўны Суд БССР
Вярхоўны Cавет РСФСР
2. У 1990 – пачатку 1991 г. кіраўніцтва Вярхоўнага Савета БССР выступала за:
дабраахвотнае аб’яднанне раўнапраўных савецкіх рэспублік у адзіную федэратыўную дзяржаву
аўтаномію БССР у складзе СССР
утварэнне агульнай унітарнай дзяржавы ў складзе Расіі, Украіны і Беларусі
3. У Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР „Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”
абвяшчаўся поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР
пацвярджаўся суверэнітэт БССР як суверэннай сацыялістычнай дзяржавы
абвяшчалася незалежнасць Беларусі і дэклараваўся яе выхад са складу СССР
4. У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць:
партыйныя камітэты
міліцыя
камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты прафсаюзаў
пракуратура
5. 27 лютага 1991 г. быў прыняты Закон БССР «Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў БССР», у 1 артыкуле якога сцвяр­джа­лася, што «уся ўлада ў БССР належыць народу Беларускай ССР, якi зяўляецца носьбiтам суверэнiтэта i адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады ў рэспублiцы. Выключнае права выступаць ад iмя ўсяго народа рэспублiкi належала ў адпаведнасці з гэтым законам
Прэм’ер-міністру
Вярхоўнаму Савету
Прэзідэнту
Канстытуцыйнаму Суду
6. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб зацвярджэнні Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса Беларускай ССР» у:
1964 г.
1965 г.
1966 г.
1967 г.
7. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі 27 ліпеня
1990 г.
1991 г.
1992 г.
1994 г.
8. Калі ў СССР была ажыццёўлена перабудова кіравання прамысловасцю i будаўніцтвам, калі замест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіноваму прынцыпу, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў (саветаў народнай гаспадаркі)?
1941 г.
1957 г.
1961 г.
1964 г.
9. У 1990 – пачатку 1991 г. кіраўніцтва Вярхоўнага Савета БССР выступала за:
аўтаномію БССР у складзе СССР
дабраахвотнае аб’яднанне раўнапраўных савецкіх рэспублік у адзіную федэратыўную дзяржаву
утварэнне агульнай унітарнай дзяржавы ў складзе Расіі, Украіны і Беларусі
10. Апошняя савецкая Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР была прынята 14 красавіка
1975 г.
1976 г.
1977 г.
1978 г.
© Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Электронный учебно-методический комплекс