Тэма 5 БЕЛАРУСЬ, этнічная тэрыторыя беларусаў, скарочаная назва дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Размешчана ў вярхоўях Дняпра, Зах. Дзвіны, Нёмана, Зах. Буга і мяжуе з Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой (Летувай) і Латвіяй. Засяленне тэр. Б. пачалося з сярэдняга палеаліту (100–40 тыс. г. да н. э.), пра гэта сведчаць знаходкі крамянёвых востраканечнікаў, скрэблаў, адшчэпаў мусцьерскага тыпу каля в. Абідавічы Быхаўскага р-на і інш.
Прыведзены тэкст адносіцца да:
навуковага стылю
мастацкага стылю
публіцыстычнага стылю
Сферы функцыянавання навуковага стылю:
грамадская, дзяржаўная і вытворчая дзейнасць
навука, тэхніка, навучальны працэс
перыядычны друк, грамадскве жыццё
Тып словаўтварэння тэрмінаў скрэблы, адшчэпы, востраканечнікі:
марфалагічны
асноваскладанне
названыя тэрміны ўтвораны не адным, а двума спосабамі