Тэма 3
МІЛІЦЫЯ (ад лац. militia ваенная служба), у Рэспубліцы Беларусь — дзяржаўны ўзброены праваахоўны орган, прызначаны абараняць жыццё, здароўе, правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў. Задачамі міліцыі з’яўляюцца: ахова грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян; абарона ўсіх форм уласнасці; прадухіленне і спыненне злачынстваў і іншых правапарушэнняў; выяўленне і раскрыццё злачынстваў, вышук асоб, якія іх учынілі; выканне крымінальных пакаранняў і адміністрацыйных спагнанняў у межах сваёй кампетэнцыі.
Найгалоўнейшае, ад чаго не адступлюся, хоць апынуся ці ў акопе, ці ў шпіталі, хоць буду галодны і халодны, – маё роднае слова, родная натура вялікага краю, родная Беларусь. Вы – мая радасць і ўцеха, вы – мая радасць і боль, вы – маё шчасце, жыццё (Фёдар Янкоўскі).